24 февраля 2026

Я. Колас. "Цёплы вечар. Ціха ўсюды..." (1908)

 

 

Фрагмент верша “Рольнік”

Цёплы вечар. Ціха ўсюды.

На заходзе сонца.

Хмаркі захад чуць заслалі

Тонкім валаконцам.

 

Ззяюць хмаркі ў пазалоце,

Пажарам палаюць.

За гарою ціха-ціха

Песні заміраюць.


Крыніца: Колас, Я. Збор твораў: у 20 т. Т. 1. Вершы (1898-1910) / Я. Колас. - Мінск : Беларуская навука, 2007. - 622 с.

 

Комментариев нет:

Отправить комментарий