Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і
радасць мая!
Што маё сэрца да вас парывае?
Чым так
прыкованы я
К вам, мае ўзгорачкі роднага поля,
Рэчкі,
курганы, лясы,
Поўныя смутку і жальбы нядолі,
Поўныя
сумнай красы?
Толькі я лягу і вочы закрыю,
Бачу я вас
прад сабой.
Ціха праходзіце вы, як жывыя,
Ззяючы
мілай красой.
Чуецца гоман мне спелае нівы,
Ціхая
жальба палёў,
Лесу высокага шум-гуд шчаслівы,
Песня магутных дубоў...
Вобразы мілыя, вобразы смутныя,
Родныя
вёскі і люд,
Песні цягучыя, песні пакутныя!..
Бачу і чую
вас тут.
Крыніца: Колас, Я. Збор твораў: у 20 т. Т. 1. Вершы (1898-1910) / Я. Колас. - Мінск : Беларуская навука, 2007. - 622 с.

Комментариев нет:
Отправить комментарий