13 апреля 2026

П.Ф. Прыходзька "Нашым дзядам" (1984)

Ад палёў, лугоў, што ўлетку

Пахнуць сонцам, як бальзам,

Мы дамоў прыносім кветкі

Дарагім сваім дзядам.

 

Знаем, што яны спазналі:

Кожны з іх – былы салдат.

Родны край наш вызвалялі

Роўна сорак год назад.

 

Свет увесь збаўлялі, знаем,

Ад крывавай, злой чумы,

Каб сцяжкі свае над краем

Падымалі сёння мы.

 

Мір, з вайны сарваўшы каску,

Здабылі нам назаўжды.

Дык прыміце нашу ласку,

Нашу к вам любоў, дзяды!

Крыніца: "Вясёлка", 1984, № 6 (чэрвень)

Комментариев нет:

Отправить комментарий